25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палажанка: Дашкевіча збівалі, таму не хочуць пускаць да яго адваката

18
Палажанка: Дашкевіча збівалі, таму не хочуць пускаць да яго адваката

Анастасія Палажанка мае намер патрабаваць распачацця крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцтва калоніі ў Горках, дзе адбывае пакаранне лідэр «Маладога Фронту» і ейны жаніх Зміцер Дашкевіч.

Выступаючы 17 жніўня на абласным праваабарончым форуме у Магілёве, Палажанка паведаміла, што крымінальную справу яна мае намер ініцыяваць у сувязі з парушэннем права Дашкевіча на абарону. Па словах Палажанка, доўгі час да зняволенага не пускаюць адвакатаў. «Адвакаты ездзяць у калонію з Менска два разы на тыдзень, аднак іх да Дашкевіча не дапускаюць, прычым калі раней адміністрацыя калоніі выдумляла нейкія прычыны нядопуску, то цяпер яна сябе не турбуе нават гэтым», - сказала намесніца старшыні «Маладога фронту», паведамляе БелаПАН.

Яна адзначыла, што Дашкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары і атрымаць якую-небудзь інфармацыю аб ім вельмі складана. Палажанка сур'ёзна занепакоеная станам ягонага здароўя і мяркуе, што Дашкевіча збівалі, таму не хочуць пускаць да яго адваката.

Апошні раз адвакатка спрабавала пабачыць Дашкевіча 16 жніўня, аднак ёй у чарговы раз адмовілі без тлумачэння прычын. Адвакатка звярнулася за дапамогай у пракуратуру Магілёўскай вобласці, але безвынікова.

Тым часам у дэпартаменце выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі сцвярджаюць, што «праведзеная праверка не выявіла парушэнняў» у дачыненні да Дашкевіча. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу за подпісам першага намесніка начальніка ДВП Сяргея Працэнкі на заяву сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Шэіна, які прасіў«спыніць рэпрэсіі супраць палітвязняў Зміцера Дашкевіча і Мікіты Ліхавіда».

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў збіцці дваіх менчукоў. Затрыманне маладых палітыкаў прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў і рыхтуемай акцыі апазіцыі. 24 сакавіка суд пакараў Дашкевіча двума гадамі пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках