25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«МАЗ» прапануе прадаць 25% акцый «ГАЗу»

14
«МАЗ» прапануе прадаць 25% акцый «ГАЗу»

Расейская Група «ГАЗ» гатовая набыць 25% акцый Менскага аўтамабільнага завода.

Кіраўніцтва беларускага прадпрыемства мае намер прасіць урад пагадзіцца з гэтай прапановай.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар МАЗ Аляксандр Бароўскі ў сераду на прэс-канферэнцыі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Я хачу агучыць сваю новую пазіцыю. Я, чалавек з Бабруйска, і лічу, што на рэчы трэба глядзець цвяроза. «КАМАЗ» прапануе нам холдынг, па 48% з кожнага боку, гэта будзе расейскі холдынг. Але і «ГАЗ» просіць прадаць 25% актываў», - сказаў. А. Бароўскі.

Па ягоных словах, трэба стварыць і холдынг, і прадаць 25% Групе «ГАЗ».

Гендырэктар падкрэсліў, што ён мае намер агучыць ў самы кароткі час сваю пазіцыю ўраду Беларусі. «Калі «МАЗ» сёння ў ролі нявесты, то чаму ён не можа мець 2 жаніхоў», - сказаў А. Бароўскі.

А. Бароўскі паведаміў, што ў цяперашні час створаная працоўная група, якая вывучае перспектывы супрацоўніцтва «МАЗа» з Групай «ГАЗ». Такая ж група створаная па супрацоўніцтве з «КАМАЗам» і стварэнні холдынгу «Расбелаўта». «Акрамя таго, вызначана кампанія, якая будзе праводзіць ацэнку актываў беларускага прадпрыемства. Такую ж ацэнку будзе праводзіць і «КАМАЗ», - дадаў гендырэктар.

«Да канца года мы атрымаем вынік па ўсіх гэтых пытаннях і будзем глядзець, як нам паступіць», - сказаў А. Бароўскі.

У той жа час ён падкрэсліў, што на сёння ён асабіста, як кіраўнік прадпрыемства, схіляецца да неабходнасці супрацоўніцтва з дзвюма расейскімі кампаніямі адначасова.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках