25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упраўленне справамі прэзідэнта ізноў трапіла ў карупцыйны скандал

33
Упраўленне справамі прэзідэнта ізноў трапіла ў карупцыйны скандал

Чыноўнік галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Упраўлення справамі прэзідэнта трапіўся пры вымагальніцтве і атрыманні буйнога хабару пры правядзенні тэндэру.

Як раней пісаў «Ежедневник», у 2011 годзе праваахоўнымі органамі Менска была ўзбуджаная неверагодна вялікая колькасць крымінальных справаў у дачыненні да чыноўнікаў упраўленняў капітальнага будаўніцтва і ЖРЭА Менска па падазрэнні ў карупцыі пры правядзенні будаўнічых тэндэраў. Як сталася, сістэма адкатаў пры засваенні бюджэтных сродкаў настолькі шырока распаўсюдзілася ў Беларусі, што ў баку не засталося нават Упраўленне справамі прэзідэнта, калі больш дакладна - Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва УСП.

Як паведамілі «Ежедневнику» у праваахоўных органах сталіцы, пракуратурай Менска распачатая крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння РУП «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Будаўнічаму чыноўніку інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча).

Па дадзеных аператыўных службаў, чыноўнік з чэрвеня па ліпень 2011 г. вымагаў 11000 даляраў у заснавальніка сталічнага ТДА. Грошы патрабаваліся за лабіраванне інтарэсаў бізнесмена і незабеспячэнне роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў тэндэру, які праводзіцца Галоўным упраўленнем капітальнага будаўніцтва УСП. Тэндэр праводзіўся на пастаўку абсталявання для патрэбаў аб'екта, які ўваходзіў у структуру УСП.

Па сцвярджэнні праваахоўных органаў, чыноўнік быў затрыманы супрацоўнікамі СПБТ «Алмаз» МУС з доказамі злачынства, пасля таго, як атрымаў 3 тысячы даляраў за вырашэнне азначанага вышэй пытання. У ходзе правядзення далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўсталявана, што раней з чэрвеня па ліпень чыноўнік будаўнічага ўпраўлення УДП атрымаў таксама 6 тысяч даляраў і 11 мільёнаў рублёў.

У цяперашні час следчыя вывучаюць абставіны правядзення іншых тэндэраў пры ўдзеле падазраванага, а таксама ролю іншых службовых асоб УСП пры засваенні дзяржаўных сродкаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках