24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія сенатары заклікаюць МВФ не даваць крэдыт Лукашэнку

96
Амерыканскія сенатары заклікаюць МВФ не даваць крэдыт Лукашэнку

Без рэальных палітычных і эканамічных рэформаў ЗША не будуць падтрымліваць дапамогу МВФ Беларусі.

У калектыўным лісце на імя Цімаці Гейтнера, кіраўніка амерыканскага прадстаўніцтва ў МВФ, шэсць сенатараў заклікаюць яго галасаваць супраць вылучэння крэдыту Беларусі.

Сенатары лічаць, што вылучэнне зараз крэдыту Беларусі супярэчыла б інтарэсам ЗША і Еўразвяза, перадае Радыё Свабода.

Сенатары падкрэсліваюць, што на працягу апошніх месяцаў ЗША і Еўразвяз рэагуюць на падзеі ў Беларусі сумеснымі крокамі. Яны вітаюць гэтае супрацоўніцтва і асабліва меры ў дачыненні да тых, хто адказны за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў, жорсткае прыгнечанне грамадзянскай супольнасці і рэпрэсіі супраць апазіцыйных лідэраў, кандыдатаў у прэзідэнты. Сенатары лічаць, што такое супрацоўніцтва зараз павіннае быць пашыранае і на полі МВФ.

«Крэдыт МВФ у гэты час супярэчыць як інтарэсам ЗША, так інтарэсам ЕЗ, - адзначаецца ў лісце. - Нягледзячы на ​​мільярды даляраў дапамогі, якія раней Беларусь атрымала ад міжнародных структур (у тым ліку 3,5 млрд. даляраў на працягу двух апошніх гадоў ад МВФ), беларускі ўрад не змог правесці асноўныя структурныя рэформы, якіх чакаў ад краіны Міжнародны валютны фонд. Наадварот, урад праводзіць безадказную і разбуральную эканамічную палітыку пад аўтарытарным кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, арыентаваную на ягоныя асабістыя мэты. Так, напярэдадні выбараў урад Лукашэнкі рэзка павысіў заробкі ў дзяржсектары, каб заручыцца падтрымкай электарату, што, на думку МВФ, было адной з асноўных прычын цяперашняга эканамічнага крызісу».

Сенатары заклікаюць міністра фінансаў ЗША Цімаці Гейтнера публічна заявіць, што без рэальных палітычных і эканамічных рэформаў - уключна з неадкладным і безумоўным вызваленнем палітвязняў - ЗША не будуць падтрымліваць любую далейшую дапамогу МВФ Беларусі. У выпадку адсутнасці рэформаў сенатары прапануюць працягваць ціск на рэжым, у тым ліку праз увядзенне дадатковых санкцый супраць такіх дзяржаўных прадпрыемстваў як Беларуськалій, Белтрансгаз, МТС, МАЗ, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ці Нафтан.

«Беларускія людзі, якія змагаюцца за свабоду і дабрабыт, чаго рэжым Лукашэнкі пазбаўляе народ на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў, павінныя быць упэўненыя: міжнародная супольнасць вольных народаў аднадушна стаіць на іхнім баку», - так сканчаюць свой ліст сенатары Джозэф Ліберман, Рычард Дурбін, Бенжамін Кардзін, Марк Кірк, Джон МаКейн і Джын Шагін.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках