25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзьняволенага праз маці ўгаворваюць папрасіць "памілаваньня"

31
Палітзьняволенага праз маці ўгаворваюць папрасіць "памілаваньня"

Маці Дзьмітрыя Новіка прапанавалі ўгаварыць сына напісаць прашэньне аб памілаваньні.

Натальля Новік, якая жыве ў Баранавічах, паведаміла "Свабодзе" пра тэлефонны званок са Шклоўскай калёніі, дзе трымаюць яе сына Дзьмітрыя, асуджанага на 3,5 года за ўдзел у падзеях 19 сьнежня:

"Спачатку я пачула голас сына, але празь некалькі сэкундаў слухаўку ўзяў нейкі чалавек. Ён павітаўся, назваў сябе і сказаў, каб мой сын падпісаў прашэньне аб памілаваньні. І калі ён гэта зробіць, то празь месяц-паўтара ён будзе дома. Я зразумела так, што гэта быў чалавек з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў ці з КДБ. Але што адказаць на ягоную прапанову, я ня ведала і сказала: хай вырашае мой сын, бо ён дарослы, самастойны чалавек".

Паводле зьвестак ад Дзьмітрыя Новіка, яму не ўпершыню прапануюць напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён не пагаджаецца. Натальля Новік пракамэнтавала прапанову, зробленую сыну:

"Мы ўжо пераканаліся, што Лукашэнка толькі абяцае, што адпусьціць нашых дзяцей. Яшчэ калі яны трапілі ў СІЗА, Лукашэнка казаў, што 10—15 сутак яны пасядзяць і выйдуць дамоў, але гэтак не адбылося. Ім давялося прайсьці гэты ізалятар, зьнявагу, катаваньні. Мой сын пра гэта ня кажа, але я адчуваю, што зь ім там было".

Дзьмітрый Новік не прызнаў сябе вінаватым у судзе і адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні з прызнаньнем сваёй віны.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках