25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моськін шантаж

138
Моськін шантаж

Лукашэнка дачакаўся расіескага прэзідэнта ў Сочы.

Пасля шулерскай троххадоўкі з заключэннем дамовы аб крэдыце пад заклад «Беларуськалія», атрыманні абяцання знізіць кошты на газ і аглушальнай адмовы выконваць крэдытнае пагадненне беларускі кіраўнік зноў атрымаў магчымасць паканькаць грошы асабіста ў лідэра суседняй краіны.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіць у Сочы.

«Кіраўнікі дзяржаў маюць намер абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых беларуска-расейскіх адносінаў, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, тэму інтэграцыйнага будаўніцтва на постсавецкай прасторы», - адзначыў прэс-сакратар Павел Лёгкі.

Нагадаем, Лукашэнка прыехаў у «засаду» у Сочы за дзень да скандальнай заявы гендырэктара «Беларуськалія» Валерыя Кірыенкі на прэс-канферэнцыі ў мінулы чацвер у Салігорску.

Пахваліцца такім «пракідам» Расеі не можа, мабыць, ні адзін кіраўнік у свеце. Адчайны жэст беларускага дыктатара зразумець можна - на канец жніўня прызначанае пашыранае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка, на якім трэба прымаць рашэнне аб курсе даляра і далейшым шляху эканомікі краіны. Іншымі словамі, «очэнь нужны дзеньгі».

Застаецца адно пытанне - як доўга выхадкі дыктатара будзе трываць Расея?

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках