25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Ус патэлефанаваў жонцы

21
Зміцер Ус патэлефанаваў жонцы

22 жніўня кандыдат у прэзідэнты Зміцер Ус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.

Яўгена Ус: «Мы размаўлялі хвілін 15. Зміцер сказаў, што зусім не атрымлівае маіх апошніх лістоў, а толькі лісты яшчэ за чэрвень. Ягоная заява на тэлефанаванне праляжала без руху амаль месяц, і толькі цяпер дазволілі. Сказаў, што адчувае сябе крыху лепш, але ўсё роўна просіць дасылаць патрэбныя лекі. Яшчэ сказаў, што прашэнне аб памілаванні не пісаў і пісаць не збіраецца. «Калі адпусцяць, дык няхай адпускаюць па адмене прысуду», - так сказаў. 27 жніўня ў калоніі будзе дзень адчыненых дзвярэй, можна будзе паехаць туды ўсёй сям'ёй, але ў сераду, 25-га, я ўсё роўна туды паеду - паспрабую дабіцца кароткатэрміновага спаткання».

Зміцер Ус адбывае 5,5 гады зняволеньня ў калоніі № 19 у Магілёве, паведамляе Радыё Свабода.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках