25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка будзе адбываць турэмны тэрмін стоячы?

33
Зміцер Бандарэнка будзе адбываць турэмны тэрмін стоячы?

Палітвязьню пасля аперацыі на хрыбетніку нельга сядзець на працягу некалькіх месяцаў.

17 жніўня каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнку пасля складанай нейрахірургічнай аперацыі на хрыбетніку (яму выразалі двухбаковую грыжу міжпхрыбетнікавага дыска) выпісалі з 5-й бальніцы Менска і накіравалі ізноў у СІЗА МУС на Валадарскага. У бліжэйшыя дні палітвязня накіруюць адбываць пакаранне ў калоніі № 15 у Магілёве. У сувязі з перанесенай аперацыяй жонцы Бандарэнкі паабяцалі, што Зміцера будуць этапаваць у адмысловым рэжыме - асобна ад іншых зняволеных, лежачы

Тым не менш, гэта не вырашае праблемы. Этапаваць чалавека пасля аперацыі нават на насілках небяспечна - магчымыя пашкоджанні пры трасяніне. Да таго ж незразумела, як Зміцер Бандарэнка, якому забаронена сядзець яшчэ некалькі месяцаў, будзе адбываць тэрмін у калоніі.

22 жніўня з палітвязнем сустрэўся адвакат. Падчас сустрэчы Зміцер стаяў. Гэта стварала вялікія праблемы пры зносінах.

«Я збіралася да Зміцера на спатканне, мне яго дазволілі. Але на сустрэчы з адвакатам муж стаяў - ён не можа сядзець. Провад ў слухаўкі кароткі, не дацягваецца... нахіляцца таксама нельга. Я вырашыла адмовіцца ад спаткання: яму будзе цяжка пры нашай сустрэчы і мець зносіны не атрымаецца.

Зміцер не разумее: як ён будзе адбываць тэрмін стоячы? Ён нагадаў, што звяртаўся па медыцынскую дапамогу яшчэ ў лютым, але аказалі яе толькі ў чэрвені. Аперацыя магла быць раней. Яго б своечасова даставілі ў калонію, атэставалі, і тады ён мог бы разлічваць на замену пакарання на больш мяккае», - распавяла сайту charter97.org Вольга Бандарэнка.

20 жніўня ў Зміцера Бандарэнкі мінула траціна тэрміну. У сувязі з гэтым ён напісаў заяву аб замене яму пакарання на больш мяккае, што прадугледжана артыкулам 91 Крымінальнага кодэкса.

Ужо тыдзень Вольга Бандарэнка не атрымлівае ад мужа лістоў, хоць раней ён пісаў ёй практычна кожны дзень.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках