26 лiстапада 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт N.R.M. адменены

17
Канцэрт N.R.M. адменены

Адміністрацыя будынка, у якім размяшчаецца клуб «Графіці», паведаміла, што 26 жніўня там будуць праходзіць прафілактычныя працы па пошуку няспраўнасці электрасеткі.

«Праблемы паўсталі яшчэ падчас канцэрту «Троіцы» 15 жніўня, тады з-за праблемаў з электрычнасцю гурт пачаў выступ толькі ў 22 гадзіны», - кажуць у клубе. Піт Паўлаў называе сітуацыю незразумелай і спадзяецца на перанос канцэрту, перадае music.fromby.net.

Разам з тым у «Графіці» называюць дзіўным такое супадзенне - ад аварыі ў электрычнай сетцы да пачатку рамонтных работ пройдзе паўтары тыдні, ды і рамантаваць вырашылі менавіта ў дзень выступу NRM. Аднак у адміністрацыі ўстановы паведамілі, што без электрычнасці на працягу цэлага дня будзе ўвесь будынак, а не толькі памяшканне клуба. Лідэр N.R.M. Піт Паўлаў у такое супадзенне не верыць: «Сітуацыя цалкам незразумелая. Мне ў такім стане цяжка гэта каментаваць, таму што мы рыхтаваліся да канцэрту. Спадзяюся, што мы здолеем дамовіцца з кіраўніцтвам «Графіці» аб пераносе нашага выступу на іншы дзень».

Гэта не першы зрыў канцэрту музыкаў з «чорнага спісу» ў «Графіці». 21 жніўня там не адбылося запланаванае выступленне Зміцера Вайцюшкевіча. Тады адмену патлумачылі рамонтнымі працамі.

У панядзелак, 29 жніўня, у тым жа «Графіці» павінны адбыцца выступ яшчэ аднаго «чорнаспісаўца» гурта - Neuro Dubel (нядаўна быў адменены іхні канцэрт у менскім The Loft Cafe). Калі і ён не адбудзецца з-за нейкіх тэхнічных прычынаў, то можна будзе канстатаваць, што ў Менску знікла апошняе месца, дзе забароненыя музыкі маглі прэзентаваць сваю творчасць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках