26 лiстапада 2024, aўторак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы купляюць сала машынамі (Фота)

66

Падобнага ў краіне не назіралася за ўсю гісторыю яе незалежнасці, а можа і за апошнія паўсотні гадоў: сала беларусы сталі купляць не кілаграмамі, а машынамі.

У сярэдзіне дня 24 жніўня цэлы багажнік сала загрузіў у свой універсал адзін з пакупнікоў на Косаўскім рынку ў Слоніме. Карэспандэнт «Газеты Слонімскай» паспеў зрабіць некалькі здымкаў, пакуль машына не пакінула тэрыторыю рынку.

Застаецца толькі здагадвацца, ці тое падобным чынам людзі працягваюць ратаваць свае рублёвыя заробкі, ці тое ўжо проста баяцца застацца галоднымі, што не дзіўна пры паўсюдна пустых мясных прылаўках.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках