26 лiстапада 2024, aўторак, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргу па мяса ў Менску займаюць уначы (Відэа)

145
Чаргу па мяса ў Менску займаюць уначы (Відэа)

Як толькі сталічныя ўлады «ўзяліся» за мяса, чаргу ў фірмовай краме «Пераможны» Менскага холадакамбіната даводзіцца займаць ўжо ў тры раніцы.

Як распавёў БелаПАН адзін з пакупнікоў, гадзінамі стаяць у чарзе ён вымушаны, «таму што падманваюць, кажуць, што ва ўсіх крамах мяса ёсць, а ў крамах нічога няма». На рынку жа свініна ў два з паловай разы даражэйшая, тлумачыць свой выбар крамы мужчына.

Варта адзначыць, што, дачакаўшыся чаргі, некаторыя пакупнікі не абмяжоўваюцца адным кавалкам мяса, бяруць па 10 кг і больш. Некаторыя, каб не хваляваць астатніх празмерным апетытам, пакідаюць набытае ў камеры захоўвання і зноўку займаюць чаргу.

Версіі, навошта суграмадзянам столькі мяса, у чарзе выказваюць розныя. Але большасць лічыць, што кілаграмы таннага мяса бяруць пра запас, асабліва пенсіянеры.

Нагадаем, літаральна напярэдадні з'явілася інфармацыя, што менчукі займаюць чаргу за мясам у гэтую краму і да яе падобныя прыкладна за 3 гадзіны да прывозу, але, мабыць, пасля таго, як за мяса «ўзяліся» гарадскія ўлады, сітуацыя ў горадзе стала яшчэ больш жаласнай і гараджане кінуліся туды, дзе мяса, прычым таннае і з раніцы, бывае заўсёды, гэта значыць у крамы пры мясакамбінатах. У выніку, каб купіць гэтае мяса, чаргу зараз прыходзіцца займаць яшчэ ноччу, а стаяць у ёй, мабыць, да абеду. Калі сітуацыя будзе развівацца падобным чынам, то хутка мяса, як і валюту, будуць прадаваць па спісах.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках