25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін РФ можа затрымаць вылучэнне другога транша крэдыту ЕўрАзЭС

10
Мінфін РФ можа затрымаць вылучэнне другога транша крэдыту ЕўрАзЭС

Мінфін Расеі лічыць заўчасным гаварыць аб змене графіка прадастаўлення крэдыту Беларусі па лініі ЕўрАзЭС.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Прайм» кіраўнік прэс-службы міністэрства Андрэй Матвееў.

Раней у чацвер стала вядома, што Еўразійскі банк развіцця (кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС) лічыць магчымым перанос тэрміну вылучэння другога транша крэдыту для Беларусі. У чэрвені ў сілу няпростай фінансава-эканамічнай сітуацыі Беларусі быў прадстаўлены першы транш стабілізацыйнага крэдыту ў 800 мільёнаў даляраў з гэтага фонду. Усяго плануецца вылучыць 3 мільярды даляраў за тры гады ва ўвязцы з рэалізацыяй Менскам рынкавых рэформаў. Другі транш - на 440 мільёнаў даляраў - запланаваны таксама на 2011 год.

«Па меркаванні Мінфіна, Расеі на дадзены момант пакуль заўчасна казаць аб тым, ці будзе прадастаўлены другі транш па раней узгодненым графіку ці пазней. Рашэнне прымаецца на падставе індыкатараў ажыццяўлення мер па стабілізацыі эканомікі, вызначаных умовамі прадастаўлення крэдыту», - сказаў у чацвер Матвееў.

Прадстаўнік Мінфіна нагадаў, што канчатковае рашэнне будзе прымаць савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які ўзначальвае віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Аляксей Кудрын.

«Дата пасяджэння савета па гэтым пытанні пакуль дакладна не вызначаная, але гэта павінна адбыцца не раней за кастрычнік гэтага года. Лічым, што да гэтага часу гаварыць аб тым, як выконваюцца тыя ці іншыя ўмовы прадастаўлення крэдыту заўчасна», - сказаў Матвееў.

Ён падкрэсліў, што Мінфін стала ажыццяўляе маніторынг выканання праграмы рэформаў беларускім бокам. Прадстаўнік міністэрства дадаў, што канчатковае рашэнне па пытанні беларускага крэдыту будзе прынятае сумесна краінамі-ўдзельніцамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Раней Кудрын казаў, што рашэнне аб прадастаўленні Беларусі другога транша крэдыту будзе прынятае ў лістападзе, перадае РІА «Новости». Ён адзначаў, што падставай для рашэння стане выкананне Беларуссю па стане на 31 кастрычніка індыкатараў ажыццяўлення мер па стабілізацыі эканомікі, якія вызначаныя ўмовамі прадастаўлення крэдыту. Пры гэтым Кудрын гаварыў, што, па ягоным уражанні, беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках