25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы амбасадар Украіны ў Беларусі прыбыў у Менск

25
Новы амбасадар Украіны ў Беларусі прыбыў у Менск

Прызначаны прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам новы амбасадар у Беларусі Віктар Ціханаў прыбыў у Менск.

«Сёння Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Ціханаў ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных справаў Сяргею Мартынаву», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у амбасадзе Украіны.

Ва ўкраінскай дыпмісіі адзначылі, што «бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўкраінска-беларускіх адносінаў, планы палітычных кантактаў на бліжэйшы час, стан і перспектыву супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы».

Ранейшы амбасадар Украіны Раман Бяссмертны быў адкліканы з Менска пасля вострай крытыкі на адрас беларускага рэжыму.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках