26 лiстапада 2024, aўторак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд можа падаражэць да 1 700 рублёў

65
Праезд можа падаражэць да 1 700 рублёў

У Менску ў чарговы раз можа падаражэць праезд у грамадскім транспарце.

«Каб нашыя выдаткі сталі акупляцца, адзін квіток цяпер павінен каштаваць як мінімум 1700 рублёў. Як будзе адбывацца падвышэнне кошту яшчэ не зразумела. Альбо кошт за праезд будзе павышацца паступова, раз на месяц на 5%, альбо адначасова і рэзка», - паведамілі газеце «Комсомольская правда в Беларуси» ў КП «Менсктранс».

Прапанова пра падаражэнне праезду ўжо знаходзіцца на разглядзе ў Менгарвыканкаме. Рашэнне могуць прыняць у самы бліжэйшы час.

Менгарвыканкам падвысіў з 4 жніўня плату за адну паездку ў гарадскім грамадскім транспарце да 900 рублёў, а пры аплаце ў кіроўцы - да 1 000 рублёў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках