24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ходзіць «па тонкім лёдзе»

113
Лукашэнка ходзіць «па тонкім лёдзе»

Нельга сваволіць з фінансамі, грошай няма, ходзім па тонкім лёдзе - новыя адкрыцці дыктатара.

«Лішніх грошай няма, асабліва цяпер. Для таго каб стабілізавацца, нам ні ў якім разе нельга з фінансамі сваволіць. Усё павінна быць жорстка і пад кантролем. Крок улева, крок управа па тонкім лёдзе – праваліўся», - заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе педагагічнага актыву.

Дыктатар падкрэсліў, што гаворка ні ў якім разе не ідзе пра тое, каб завінціць гайкі ці, як некаторыя кажуць, зацягнуць паясы. «Каму трэба гайкі закручваць - закручвайце, каму трэба паясы зацягваць - зацягвайце. Але ў маштабах дзяржавы мы гэта рабіць не маем намеру. Мы павінныя ажыццяўляць тую палітыку, за якую мы адказныя, і не хапацца за ўсё адразу, як гэта было 10-15 гадоў таму», - лічыць т.зв. прэзідэнт.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках