25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд за запіс на старонцы «ВКонтакте»

58
Суд за запіс на старонцы «ВКонтакте»

На 4 жніўня ў судзе Мазырскага раёна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы працоўнага завода меліярацыйных машын Міхала Караткевіча.

Ён на сваёй старонцы “ВКонтакте” для ўласнага карыстання змясціў інфармацыю пра сустрэчы на пл. Леніна ў Мазыры штосераду а 19-й гадзіне. За гэта ў РАУСе на яго склалі пратакол па артыкуле “Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання”. Судовае паседжанне заўтра пачнецца а 12-ай гадзіне ў пакоі 306, паведамляе “Гомельская вясна”.

Спадар Караткевіч змясціў інфармацыю з раскладам сустрэчаў на пл. Леніна як памятку для сябе. Але начальнік ААПП Мазырскага РАУС падпалкоўнік міліцыі С.П. Кадол угледзеў у гэта інфармацыі парушэнне Адміністратыўнага кодэкса. 11 ліпеня ён выклікаў Караткевіча на допыт, дзе склаў на яго пратакол аб адміністратыўным парушэнні па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ.

Спадар Караткевіч абвінавачваецца ў тым, што “в интернет сети на сайте “Вконтакте” путем переадресации распространил призыв о необходимости собираться каждую среду недели в 19-00 на пл. им. Ленина г. Мозыря, тем самым осуществил организацию массового мероприятия, нарушая установленный порядок проведения массовых мероприятий”. Чым адрозніваецца “размясціць” і “распаўсюдзіць” падпалкоўнік Кадол растлумачыць “правапарушальніку” не здолеў. Таксама назваць сведкаў ці асобаў, якія атрымалі гэтую інфармацыю, і паведаміць, як яны ёй скарысталіся, міліцыянт не здолеў.

На працягу чэрвеня-ліпеня Міхал Караткевіч чатыры разы затрымліваўся з сябрамі супрацоўнікамі Мазырскага РАУС. У яго былі ўзяты адбіткі пальцаў, сфатаграфаваны, зроблены дагляд асабістых рэчаў без панятых і складання адпаведных пратаколаў. На яго аказваўся ціск і па месцы працы: выклікалі ў ідэалагічны аддзел прадпрыемства, дзе прапанавалі напісаць заяву на звальненне па асабістым жаданні.

Па фактах пераследу з боку супрацоўнікаў Мазырскага РАУС і па месцы працы Міхал Караткевіч накіраваў адпаведную заяву на імя пракурора Сушчынскага В.В.

Спадар Караткевіч спадзяецца на справядлівы, незалежны і бесстаронні судовы разгляд адміністратыўнай справы 4 ліпеня і забеспячэнне яго канстытуцыйных правоў на адпачынак, перамяшчэнне па горадзе, сустрэчу з сябрамі ў любы час і ў любым не забароненым мясцовымі ўладамі месцы, у тым ліку і на плошчы Леніна горада Мазыра.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках