24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам - аб перадачы ўлады

267
Андрэй Саннікаў: Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам - аб перадачы ўлады

Акрамя ўмоваў капітуляцыі, абмяркоўваць з беларускім дыктатарам няма чаго.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў патэлефанаваў сёння з Наваполацкай калоніі. Палітвязень мае права на штомесячную 10-хвілінную тэлефонную размову з сям'ёй.

Андрэй Саннікаў змог пракаментаваць апошнюю ініцыятыву беларускага дыктатара, паведаміла сайту charter97.org ягоная жонка Ірына Халіп.

«Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам. Але толькі па адным пытанні - аб перадачы ўлады. Акрамя ўмоваў капітуляцыі, абмяркоўваць з ім няма чаго. Гэта ўсё роўна здарыцца да канца года, але пакуль у Лукашэнкі ёсць выбар, як менавіта сысці. Калі ён не скарыстаецца гэтай магчымасцю, выбару ў яго не будзе», - сказаў кандыдат у прэзідэнты.

Андрэй Саннікаў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 267

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках