26 лiстапада 2024, aўторак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта ж не кошты, а нумары тэлефонаў! (Фота)

91

Кошты на рынкавае мяса адпусцілі, і яны тут жа папаўзлі ўверх.

У мінулую суботу Мінэканомікі адпусціла кошты на мясныя паўфабрыкаты, якія прадаюцца на рынках і кірмашах. Чыноўнікі разлічвалі, што пастаўшчыкі мяса, якія былі незадаволеныя коштамі, вернуцца на рынкі, і пустыя прылаўкі знікнуць. Мінэканомікі нават прагназавала, што кошты на выразку не вырастуць, а, наадварот, упадуць. «Комсомольская правда в Беларуси» адправілася на рынак, каб даведацца ці гэта насамрэч так.

У аўторак раніцай на Камароўскім рынку сталіцы практычна не было пустых прылаўкаў: усюды ляжала прыгожае мяса без сала і костак ўжо па новых коштах. Свіная шыя ад 70 да 80 тысячаў за кілаграм, а цялячая лапатка - 75 - 80 тысяч.

- Так, у нас новыя, сённяшнія кошты. Праўда, па іх у нас мяса наогул не бяруць, - уздыхае прадавец. - За кавалачак трэба аддаць 120 000! Гэта ж якуі заробак трэба мець, каб пракарміць сям'ю?

І сапраўды, пакупнікоў на рынку не так шмат. Людзі падыходзяць да прылаўкаў, глядзяць на кошты і адразу ж адыходзяць.

- Гэта ж не кошты, а нумары тэлефонаў! - гучна абураецца малады мужчына.

Ды і сыравэнджаная кілбаса хутка стане сапраўдным дэлікатэсам для беларусаў. Палка кілбасы цяпер каштуе ад 50 тысячаў і вышэй. Самая дарагая кідбаса ў аўторак на Камароўцы каштавала 99 000 рублёў.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках