24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вясна»: Супраць дыктатуры неабходна ўводзіць санкцыі

89
«Вясна»: Супраць дыктатуры неабходна ўводзіць санкцыі

Праваабаронцы шкадуюць, што дзяржорганы Літвы спрыялі з'яўленню крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага.

Праваабарончы цэнтр «Вясна», старшыня якога Алесь Бяляцкі быў учора арыштаваны супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, выступіў з заявай.

4 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры» - быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, якая інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Затрыманню вядомага праваабаронцы папярэднічалі ператрусы ў яго дома і на лецішчы, у офісе ПЦ «Вясна».

Крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага праваабарончы цэнтр «Вясна» адназначна ўспрымае як расправу і помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне знішчыць Праваабарончы цэнтр «Вясна» і запалохаць усе праваабарончыя рухі ў Беларусі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна»:

Патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.

Заяўляе пра намер працягваць сваю працу, паколькі арганізацыя - гэта людзі, якія аб'яднаныя верай у важнасць сваёй місіі па абароне правоў і свабод грамадзянаў Беларусі.

Выказвае шкадаванне, што дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі стварылі спрыяльныя ўмовы для з'яўлення крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Бяляцкага.

Заклікае міжнародную супольнасць ўжыць усе магчымыя сродкі палітычнага і прававога ціску на ўрад Беларусі ў мэтах вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» канстатуе, што рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў вядуць да далейшай ізаляцыі краіны і ставяць Беларусь пад пагрозу магчымых эканамічных санкцый, віна за ўвядзенне якіх поўнасцю кладзецца на ўрад.

Праваабаронцы выказваюць падзяку ўсім калегам-праваабаронцам, грамадскім дзеячам, журналістам, усім грамадзянам Беларусі і іншых краін, якія выказваюць падтрымку Бяляцкаму і арганізацыі.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках