24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага

31
Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага

Кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі Літвы склікае прэс-канферэнцыю.

Як паведаміў «Радыё Свабода» прэс-сакратар міністэрства юстыцыі Літвы Томас Чэпелеўскіс, сёння а 14-й гадзіне па мясцовым часе адбудзецца прэс-канферэнцыя намесніка міністра юстыцыі, прысвечаная справе Алеся Бяляцкага і абвінавачванням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый у рассакрэчванні ягоных рахункаў.

Напярэдадні кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін напісаў у сваім блогу, што Літва перадала Беларусі «ўсю банкаўскую інфармацыю па беларускіх грамадскіх арганізацыях, зарэгістраваных у гэтай краіне, прыватныя банкаўскія рахункі беларускіх грамадскіх дзеячоў і праводкі па гэтых рахунках».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках