24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі палітолаг: Банкі маглі перадаць звесткі без усведамлення палітычных наступстваў

45
Літоўскі палітолаг: Банкі маглі перадаць звесткі без усведамлення палітычных наступстваў

Атрымаць каментар у Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы пакуль не атрымалася.

Пакуль цяжка ацаніць сітуацыю вакол перадачы інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускіх няўрадавых арганізацый, бо няма дэталяў, хто сапраўды прыняў адпаведнае рашэнне. Пра гэта літоўскаму парталу lrytas.lt паведаміў палітолаг Томас Янелюнас.

«Пакуль няма неабходных дэталяў - інфармацыю перадалі літоўскія банкі ці гэта нейкае аўтаматычнае рашэнне згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі, у адпаведнасці з банкаўскімі правіламі, ці гэта неяк звязана з палітыкай», - кажа Янелюнас.

На думку палітолага, рашэнне мог прыняць асобны банк, і інфармацыю маглі перадаць, зусім не ўсведамляючы палітычных наступстваў. А можа, на банк быў здзейснены палітычны ціск, калі ён мае аддзяленні альбо іншыя інтарэсы ў Беларусі, мяркуе Янелюнаса.

У гэты час ад літоўскага Міністэрства ўнутраных спраўва каментара наконт перадачы банкаўскай інфармацыі беларускім партнёрам атрымаць пакуль не ўдалося.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках