25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Гэта крах палітычнай лініі лукашыстаў

74
Станіслаў Шушкевіч: Гэта крах палітычнай лініі лукашыстаў

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў арышт Алеся Бяляцкага.

«На маю думку, Алесь Бяляцкі стаў папярок горла нашым уладам. Як чалавек, што выводзіць на чыстую ваду тых махінатараў, якія робяць выгляд, што ў нас усё робіцца па законе, а на самой справе гэта робіцца насуперак прынцыпам, якія запісаныя ў канстытуцыі. А ў нас у канстытуцыі запісаная і дэмакратыя. Бяляцкі праводзіў маніторынг парушэнняў правоў чалавека, і гэтым быў небяспечны для ўлады. Таму яны адшукалі спосаб арыштаваць яго.

Можна выказаць глыбокае шкадаванне з нагоды таго, што інфармацыя аб дзейнасці Бяляцкага была прадастаўленая беларускаму боку, хоць добра вядома, што гэты бок даўно не кіруецца прынцыпамі законнасці і правоў чалавека.

Зараз улады працягваюць наганяць страх, каб неяк кампенсаваць крах луканомікі і крах палітычнай лініі лукашыстаў. Я перакананы, што такая палітыка да поспеху прывесці не можа, таму што без лібералізацыі эканомікі і без заканадаўства, якое адпавядае прынцыпам дэмакратыі і правоў чалавека, Беларусь будзе заставацца чорнай дзіркай у Еўропе. Яе заканадаўства мае два бакі. Адзін - дэкларуюць, і ён не можа не падабацца, а другі - механізм рэалізацыі, які цалкам супярэчыць дэклараваным прынцыпам», - заявіў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках