24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакладчык ПАРЕ па Беларусі заступіўся за Алеся Бяляцкага

Дакладчык ПАРЕ па Беларусі заступіўся за Алеся Бяляцкага

Дакладчык ПАРЕ заклікае гарантаваць недатыкальнасць Алесю Бяляцкаму.

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па Беларусі Андрэс Херкель заклікаў беларускія ўлады гарантаваць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму і пакласці канец усім формам прыгнёту праваабаронцаў, паведамляе БелаПАН.

«Арышт спадара Бяляцкага - яшчэ адзін выпадак у мазаіцы пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці. Надышоў час, каб злоўжыванне крымінальным правам у Беларусі спынілася», - гаворыцца ў апублікаванай на сайце ПАРЕ заяве Хэркеля.

Херкель адзначыў, што з 1996 года «Вясна» аказала юрыдычную дапамогу тысячам беларусаў, якія былі аштрафаваныя ці зняволеныя турэмна за крытыку аўтарытарнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Па ягоных словах, «Вясна» таксама актыўна паведамляла пра паліцэйскія рэпрэсіі падчас мірных дэманстрацый, якія рушылі ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі.

Па словах дакладчыка, з красавіка 2011 года Бяляцкі быў «аб'ектам паклёпніцкай кампаніі, у ходзе якой яго выстаўлялі ворагам народа нумар адзін у Беларусі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках