26 лiстапада 2024, aўторак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Беларусь абмяркуюць газавыя пытанні

15
Расея і Беларусь абмяркуюць газавыя пытанні

1-2 верасня ў Маскве пройдуць перамовы па шэрагу газавых пытанняў паміж прадстаўнікамі ўрадаў Беларусі і Расеі, а таксама зацікаўленых суб'ектаў гаспадарання.

У прыватнасці, ад беларускага боку ў сталіцу Расеі камандзіраваныя першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, паведамляе TUT.by.

З расейскага боку ў перамовах удзельнічае кіраўніцтва Мінэнерга РФ і Газпрама. 23 жніўня прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін даручыў ім правесці перамовы з беларускімі калегамі і ў бліжэйшы час вызначыць паніжальны «інтэграцыйны» каэфіцыент для кошту паставак расейскага газу Беларусі.

Прынцыповае рашэнне аб увядзенні гэтага каэфіцыента расейскі прэм'ер агучыў 15 жніўня па выніках паседжання саўміна «саюзнай дзяржавы», адзначыўшы сувязь гэтага рашэння з інтэграцыяй у межах Мытнага саюза і увязаўшы яго з пытаннем набыцця Газпрамам другой паловы Белтрансгазу.

Прадугледжаная дзеючым кантрактам газавая формула мяркуе паніжальныя каэфіцыенты да кошту на 2008-2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна), у 2011 годзе кошт стаў рынкавым. Кантракт мінае 31 снежня 2011 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках