25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкруты наскардзіліся на санкцыі ЗША ў АБСЕ

41
Банкруты наскардзіліся на санкцыі ЗША ў АБСЕ

Улады Беларусі звяртаюць увагу АБСЕ на «парушэнне» ЗША міжнародных абавязальніцтваў пры увядзенні санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў.

«Мы заклікаем дзеючае старшынства і адпаведныя структуры АБСЕ, у прыватнасці Офіс Каардынатара эканамічнай і экалагічнай дзейнасці АБСЕ, даць прынцыповую адзнаку дзеянням ЗША на прадмет парушэння абавязальніцтваў АБСЕ», - заявіў Сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Аляксандр Сычоў, выступаючы ў чацвер на пасяджэнні Сталага савета АБСЕ ў Вене, паведамляе interfax.by.

Ён таксама заклікаў ЗША адмовіцца «ад палітыкі эканамічных санкцый, адгукнуцца на заклікі і рашэнні ААН і неадкладна перагледзець практыку прымянення дыскрымінацыйных мер у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў».

Пры гэтым А. Сычоў заявіў, што «санкцыі ЗША ў дачыненні да чатырох беларускіх прадпрыемстваў з'яўляюцца формай праявы нядобрасумленнай канкурэнцыі ў адносінах да шырока вядомых у свеце і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам прадпрыемствам Беларусі». «Дадзеныя прадпрыемствы працуюць выключна ў эканамічных інтарэсах ўсяго беларускага народа. Яны вядуць празрысты бізнес, падтрымліваюць многія сацыяльна значныя праекты», - падкрэсліў ён. «Дзякуючы паспяховай маркетынгавай стратэгіі ім атрымалася развіць свой навукова-тэхнічны, вытворчы і кадравы патэнцыял, дамагчыся паступальнага ўмацавання сваіх пазіцый на міжнародных рынках. У сувязі з гэтым любое абмежаванне працы названых прадпрыемстваў - гэта ўдар не толькі па саміх прадпрыемствах і іхніх калектывах, але і па інтарэсах усіх грамадзянаў Беларусі», - канстатаваў сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ.

«Метады запалохвання, эканамічнага ціску і прымусу, якія ЗША ўжываюць да Беларусі, з'яўляюцца абсалютна непрымальнымі ў міжнароднай практыцы і могуць прывесці толькі да нагнятання напружанасці ў адносінах паміж суверэннымі дзяржавамі і на міжнароднай арэне ў цэлым», - дадаў ён.

А. Сычоў звярнуў увагу, што дзеянні ЗША парушаюць шэраг міжнародных пагадненняў. Ён заўважыў, што Беларусь замарозіла рэалізацыю некаторых праектаў двухбаковага супрацоўніцтва з ЗША і пакідае за сабой права на прыняцце іншых адэкватных мер у адказ. «Пры гэтым Беларусь працягвае няўхільна выконваць свае адпаведныя міжнародныя абавязальніцтвы», - заявіў А. Сычоў.

Як паведамлялася, Офіс па кантролі за замежнымі актывамі міністэрства фінансаў ЗША 11 жніўня 2011 г увёў санкцыі ў дачыненні да чатырох прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім»: «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно» і «Нафтан».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках