25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка рэфінансавання павышаецца да 30%

68
Стаўка рэфінансавання павышаецца да 30%

Праўленне Нацбанка прыняло рашэнне аб павышэнні стаўкі рэфінансавання з 14 верасня - з 27% да 30% гадавых.

Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка.

«Гэтая мера ўводзіцца ў Напярэдадні адкрыцця дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы і з'яўляецца важным элементам агульнаэканамічнай палітыкі, накіраванай на стабілізацыю сітуацыі на валютным рынку і фінансавае аздараўленне эканомікі ў цэлым», - сказана ў прэс-рэлізе.

«Паслядоўнае павышэнне кошту пазыковых грошай у эканоміцы павіннае ўплываць на попыт кліентаў банкаў на крэдытныя рэсурсы ў перыяд выхаду на адзіны курс такім чынам, каб гэты попыт стрымліваўся. Адначасова з гэтым, павелічэнне стаўкі рэфінансавання стане дадатковым фактарам стымулявання працэсаў зберажэння ў беларускіх рублях і зніжэння ціску на абменны курс», - лічаць у НБРБ.

«Нацыянальны банк працягне паслядоўную рэалізацыю мер у межах скаардынаванай з урадам палітыкі па забеспячэнні эканамічнай і фінансавай стабілізацыі ў краіне», - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках