26 лiстапада 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белтрансгаз хутка прададуць

20
Белтрансгаз хутка прададуць

«Газпрам» адзначыў прадуктыўнасць бягучага дыялогу з Беларуссю аб кошце газу.

Пра гэта было заяўлена па выніках праведзеных у панядзелак перамоваў кіраўніка «Газпрама» Аляксея Мілера з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам, перадае «Інтэрфакс».

У адпаведнасці з дасягнутымі ў ліпені дамоўленасцямі, рашэнне гэтага пытання ўвязанае з вызначэннем параметраў набыцця «Газпрамам» 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

«Газпрам» у трэці раз адзначае, што ход перамоваў дазваляе спадзявацца, што падпісанне новага кантракту на пастаўку і транзіт газу магчымае ў пачатку снежня 2011 года.

У 2011 годзе ў Беларусі завяршаецца дзеянне чатырохгадовага кантракту з «Газпрамам» на пастаўку газу. З 2008 года кошт газу для Беларусі вызначаецца па формуле, якая адпавядае формуле пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу. У 2008-2010 гадах да гэтай цане прымяняўся паніжальны каэфіцыент, з 2011 года Беларусь плаціць роўнапрыбытковы з еўрапейскім кошт за вылікам экспартных пошлін і транспартных выдаткаў.

Беларусь з 2011 года з'яўляецца удзельніцай Мытнага саюза.

Пагадненне паміж краінамі-удзельніцамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) прадугледжвае дасягненне рынкавых (роўнапрыбытковых) коштаў на газ на тэрыторыях ўсіх дзяржаваў-удзельніц АЭП не пазней за 1 студзеня 2015 года.

Старшыня ўрада РФ Уладзімір Пуцін у жніўні гэтага года даручыў міністэрству энергетыкі Расеі і «Газпраму» вызначыць велічыню паніжальнага каэфіцыента кошту на газ для Беларусі з 2012 года.

ААТ «Газпрам» ужо валодае 50% акцый «Белтрансгаза».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках