25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў

2
Праваабаронцы дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў

З гэтай мэтай Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) праводзіць шэраг сустрэч у еўрапейскіх і міжнародных структурах.

12 верасня 2011 г. у Бруселі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч сустракаўся са старшынём офіса па правах чалавека Еўрапейскага парламента Джэфры Харысам (Head of the Human Rights Geoffrey Harris). У сустрэчы таксама прымала ўдзел кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева.

Гэта першая з шэрагу сустрэч, запланаваных FIDH ў межах мерапрыемстваў, накіраваных на вызваленне палітычных вязняў Беларусі, у тым ліку і віцэ-прэзідэнта FIDH, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

13 верасня ў 10:30 у Міжнародным прэс-цэнтры пачалася спецыяльная прэс-канферэнцыя, арганізаваная намаганнямі вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый: FIDH, Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (OBS), Міжнароднага супрацоўніцтва за правы чалавека (IPHR) і Міжнароднай амністыі, а таксама Праваабарончага цэнтра «Вясна». Падчас прэс-канферэнцыі будзе прадэманстраваны дакументальны фільм аб падзеях 19-га снежня і непасрэдна пасля іх, які быў зняты падчас працы місіі FIDH у Беларусі.

Пасля прэс-канферэнцыі запланавана працяг сустрэч, у тым ліку з нацыянальнымі дэлегацыямі Еўрапейскага парламента.

15 верасня ў Страсбургу Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у сустрэчы з Еўракамісарам па правах чалавека Томасам Хамамбергам. Менавіта 15 верасня плануецца прыняцце спецыяльнай рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі.

20 верасня ў Жэневе адбудзецца брыфінг па сітуацыі ў Беларусі, арганізаваны FIDН з удзелам Валянціна Стэфановіча. Акрамя таго намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» мае намер выступіць на сесіі Рады па правах чалавека ААН. Нагадаем, што 20 верасня ў Радзе па правах чалавека пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Як адзначыў Валянцін Стэфановіч, мэтай дадзеных мерапрыемстваў з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі і патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія да гэтага часу знаходзяцца ў беларускіх турмах. Асабліва важна, адзначыў праваабаронца, данесці да краін ЕЗ інфармацыю аб тым, што адбываецца з зняволенымі, пра той ціску, які на іх аказваецца з боку адміністрацый турмаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках