25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія патрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў

5
Эстонія патрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў

Эстонія выказвае занепакоенасць з нагоды парушэнняў правоў чалавека і адсутнасці дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі, заявіў міністр замежных справаў краіны Урмас Паэт.

«Палітычныя зняволеныя павінныя быць вызваленыя і рэабілітаваныя. Мы асуджаем рэпрэсіі і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычныя судовыя працэсы ў адносінах да апазіцыі, і абмежаванне свабоды СМІ ў Беларусі», - сказаў Паэт сёння ў Таліне на кангрэсе беларусаў, якія пражываюць у ЕЗ і ЗША.

Урмас Паэт дадаў, што далейшае дэмакратычнае развіццё ў Беларусі можа быць забяспечанае толькі шляхам ўмацавання грамадзянскай супольнасці і вяршэнства закона. «У сувязі з абмежаваннем грамадзянскіх свабод і правоў чалавека ў Беларусі супраць рэжыму Лукашэнкі ўведзеныя міжнародныя санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму. Гэтыя санкцыі накіраваныя менавіта супраць рэжыму, а не грамадзянаў», - падкрэсліў кіраўнік МЗС Эстоніі.

Эстонія, запэўніў Паэт, імкнецца спрыяць развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Пачынаючы з 2008 года, Эстонія падтрымлівае беларускіх студэнтаў, якія па палітычных прычынах страцілі магчымасць навучацца ва універсітэтах сваёй краіны, паведамляе Eesti Rahvusringhääling.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках