26 лiстапада 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі ўсталёўваюць новыя курсы валют

509
Банкі ўсталёўваюць новыя курсы валют

Таргі на дадатковай сесіі БВФБ завяршыліся і беларускія банкі выставілі ў абменніках новыя курсы валют.

Па выніках дадатковай сесіі курс беларускага рубля да даляра ўсталяваўся на адзнацы 8600, еўра - 12 100, расейскага рубля - 305. Крыніца на БВФБ пацвердзіла «Беларускім навінам», што таргі па даляры ЗША на дадатковай сесіі ўжо завяршыліся.

Да журналістаў выйшаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны. Ён пацвердзіў раней распаўсюджаную інфармацыю аб усталяваных па выніках дадсесіі курсах: даляр - 8600, еўра - 12 100, расейскі рубель - 305.

Беларускія банкі пачалі рэагаваць на вынікі таргоў замежнымі валютамі на дадатковай сесіі.

Курс куплі/продажу даляра ЗША Br8200/8700, еўра - Br11200/12000, расейскага рубля - Br286/287, паведамляе АФН.

«Белсвісбанк» першым сярод банкаў усталяваў рынкавыя курсы валют. З 12 гадзін даляр купляюць па 8200 і прадаюць па 8700, еўра - па 11 200 і 12000, расейскі рубель - па 268 і 287.

Новыя курсы ў «Тэхнабанку»: даляр - 7850/8600, еўра - 10 600 / 11 700, расейскі рубель - 260/285.

Нацбанк задаволены тым, як прайшлі першыя таргі, хоць колькасць заявак на набыццё істотна перавышала колькасць заявак аб продажы, паведамляе БелТА. Валютныя інтэрвенцыі не праводзіліся. Рэгулятар чакае ў кароткатэрміновым перыядзе зніжэння курсаў па ўсіх асноўных валютах.

Як адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны, вострай неабходнасці збліжэння афіцыйнага курсу і рынкавага курсу, які сёння ўсталяваны на дадсесіі, пакуль няма. На ягоную думку, для выхаду на адзіны раўнаважны курс спатрэбіцца каля 1,5-2 месяцаў.

Дадатковая сесія будзе праходзіць штодня.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 509

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках