26 лiстапада 2024, aўторак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за пажару ў «Дудутках» распачатая крымінальная справа

7
З-за пажару ў «Дудутках» распачатая крымінальная справа

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце пажару ў музеі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менаблвыканкама Аляксандр Данільчанка.

Упраўленне дазнання папярэдняга расследавання УУС Менаблвыканкама распачало крымінальную справу па арт. 219 «Знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці» КК Беларусі, якая прадугледжвае да двух гадоў абмежавання волі.

Ва УУС дадалі, што пажарам была знішчаная і пашкоджаная маёмасць на суму больш за тысячу базавых велічынь (адна базавая роўная Br35 тыс.), гэта значыць музею нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках