25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітвязняў

49
ЗША патрабуюць рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітвязняў

Злучаныя Штаты Амерыкі працягваюць настойваць на вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі і іх поўнай рэабілітацыі.

Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Меліа 15 верасня ў ходзе онлайн прэс-канферэнцыі, адказваючы на ​​пытанне БелаПАН.

«Пазіцыя ЗША, узгоднена з Еўразвязам, заключаецца ў тым, што беларускія ўлады павінныя вызваліць усіх палітвязняў, якія апынуліся ў турме пасля мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, - сказаў ён. - Мы патрабуем, каб усе яны былі вызваленыя і рэабілітаваныя, каб яны маглі вярнуцца да нармальнага жыцця, нармальна працаваць».

Меліа нагадаў, што праблемы з дэмакратыяй і захаваннем правоў чалавека ў Беларусі сталі прычынай увядзення Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія кантралююцца вышэйшымі службовымі асобамі краіны або іхнімі набліжанымі.

Меліа асабліва падкрэсліў, што без вызвалення ўсіх палітвязняў не можа ісці гаворкі пра паляпшэнне адносінаў Беларусі з ЗША і ЕЗ.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках