25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Гэта не свабода, а, па сутнасці, працяг адбывання пакарання

8
Аляксандр Атрошчанкаў: Гэта не свабода, а, па сутнасці, працяг адбывання пакарання

Прэс-сакратар Андрэя Саннікава, які нядаўна вызваліўся з турмы, устаў сёння на ўлік у міліцыі.

У міліцыі Фрунзенскага раёна Аляксандру Атрошчанкаву заявілі, што ён абавязаны паведамляць, калі змяняе месца жыхарства, а таксама, калі паедзе некуды больш, чым на месяц.

З нагоды права выязджаць за мяжу міліцыянты туманна паведамілі Атрошчанкаву, што ў іх няма інфармацыі, што ягонае права на выезд абмежаванае.

Палітвязня папярэдзілі, што, калі ён парушыць адміністрацыйнае заканадаўства больш за тры разы, у яго будуць больш жорсткія ўмовы нагляду. Аляксандру таксама паведамілі, што такі нагляд будзе дзейнічаць, пакуль не пагасіць ягоная судзімасць.

«Гэта не вызваленне. Я ўсё роўна застаюся абмежаваным ў сваіх правах і буду знаходзіцца пад сталым кантролем. У любы момант магу быць зноў арыштаваны і адпраўлены ў турму. Фармальны нагляд у любы момант могуць замяніць на рэальны тэрмін. У прынцыпе, я працягваю адбываць пакаранне», - паведаміў Атрошчанкаў сайту charter97.org.

Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, пасля падзеяў на Плошчы асудзілі на 4 гады турмы ўзмоцненага рэжыму. Атрошчанкава вызвалілі 14 верасня ўказам аб памілаванні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках