26 лiстапада 2024, aўторак, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шчодрасці» ўладаў на ўсіх студэнтаў не хапіла

24
«Шчодрасці» ўладаў на ўсіх студэнтаў не хапіла

Ільгота на бясплатны праезд для студэнтаў па ўсёй краіне, хутчэй за ўсё, уведзеная не будзе.

Па крайняй меры, у рэгіёнах ўлады пакуль кажуць альбо аб магчымасці вылучэнні матэрыяльнай дапамогі на праезд малазабяспечаным студэнтам, альбо аб вяртанні ільготаў толькі для іх.

У прыватнасці, пра гэта на сустрэчы са студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта заявіў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.

Па ягоных словах, усім студэнтам даць гэтую льготу немагчыма, паколькі матэрыяльных сродкаў горада для гэтага недастаткова. «У Менску сканцэнтраваная траціна ад усяго бюджэту краіны, - цытуе мясцовая газета «Intex-press» словы кіраўніка баранавіцкай «вертыкалі». - Дзве траціны размяркоўваюцца па пяці астатніх абласцях. Зразумела, што мы не можам арыентавацца на сталіцу ў прыняцці некаторых рашэнняў, а ў прыватнасці даць права бясплатнага праезду ўсім студэнтам».

Пакуль рашэнне аб бясплатным праездзе для студэнтаў сапраўды прынятае толькі ў Менску. Аднак, як нагадвае «Народная воля», у рэгіёнах гэтую ільготу вярталі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у снежні 2010 года. Праўда, пасля выбараў яе сапраўды гэтак жа хутка і ціха адмянілі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках