25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Кіркевіч: «Ад сваіх поглядаў не адмаўляюся» (Фота)

65

Былы палітвязень Алесь Кіркевіч сёння дабраўся з Наваполацкай калоніі да Гродна.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Алесь Кіркевіч распавёў, што само вызваленне было вельмі раптоўным. Да яго і раней прыходзілі з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні, і ён адмаўляўся. Але пасля першай хвалі вызвалення палітвязняў прыйшлі ізноў і паведамілі, што калі напісаў бы яго, то быў бы ўжо на волі. У рэшце рэшт прашэнне Алесь напісаў:

«Гэта было маё рашэнне. Я доўга вагаўся, але ўсё-такі напісаў прашэнне аб памілаванні. Пісаў я яго ў вольнай форме, коратка. Гэта свайго кшталту кампраміс. Я лічу, што гэта слабасць самога Лукашэнкі - пасылаць да палітвязняў ганцоў і ўгаворваць іх пісаць прашэнні. Але ад сваіх поглядаў я не адмаўляюся. Ёсць словы, а ёсць ўчынкі. Я лічу, што вялікую карысць краіне прынясу, калі буду на ​​волі».

Што тычыцца самога вызвалення, яно адбылося даволі імкліва. Яшчэ раніцай 1 верасня Алесь напісаў лісты родным. Бліжэй да абеду яго выклікалі і азнаёмілі з дакументам, датаваным 31 жніўня. У спісе памілаваных было 4 прозвішчы - ягонае, Пратасені, Гнедчыка і Дароніна.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках