25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў просіць запрасіць Лукашэнку на саміт у Еўропе

159
Някляеў просіць запрасіць Лукашэнку на саміт у Еўропе

Лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў лічыць, што ўдзел Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў канцы верасня, гэта гістарычны шанец для краіны.

«У Еўразвязе ёсць меркаванне: абмежавацца ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі прысутнасцю на саміце прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Гэта, вядома, ганарова, але значна больш маральнае задавальненне мне хацелася б мець ад саміту рэальныя, практычныя вынікі, - напісаў Някляеў у сваім блогу на «Беларускім партызане».

Уладзімір Някляеў лічыць, што неабходна запрасіць Лукашэнку на саміт Усходняга партнёрства.

Толькі ёсць адна абавязковая ўмова для запрашэння Лукашэнкі на саміт: «нельга цягнуць з рашэннем праблемы палітвязняў, адчыніць дзверы турмы - гэта адчыніць дзверы ў еўрапейскую будучыню».

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках