25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры замежных справаў ЕЗ абмяркуюць беларускае пытанне ў Сопаце?

8
Міністры замежных справаў ЕЗ абмяркуюць беларускае пытанне ў Сопаце?

Чакаецца, што пытанне аб сітуацыі ў Беларусі будзе абмяркоўвацца міністрамі замежных справаў краін Еўразвяза на нефармальнай сустрэчы ў польскім Сопаце.

Сустрэча праходзіць 2-3 верасня. Як паведамляе сайт МЗС Польшчы, міністры абмяркуюць працэс мірнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе, маючую адбыцца ў верасні сесію Генасамблеі ААН, а таксама «сумесныя намаганні па падтрымцы дэмакратычных працэсаў у краінах паўднёвага і ўсходняга суседства ЕЗ», перадае БелаПАН.

Па неафіцыйнай інфармацыі, заўтра кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ЕЗ абмяркуюць вынікі сустрэчы міністра замежных спраў Балгарыі Мікалая Младзенава з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася на мінулым тыдні ў Менску. Аб выніках сустрэчы Младзенаў пісьмова праінфармаваў сваіх калегаў у краінах Еўразвяза і Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Ён, у прыватнасці, паведаміў, што беларускі прэзідэнт паабяцаў вызваліць чатырох палітвязняў да канца гэтага тыдня, а ў дачыненні да яшчэ дваіх - зняць абвінавачванні. Усіх астатніх палітвязняў Лукашэнка паабяцаў вызваліць у пачатку кастрычніка. Акрамя таго, адзначалася ў лісце Младзенава, Лукашэнка паабяцаў правесці круглы стол з апазіцыяй для абмеркавання будучыні краіны.

Нефармальныя сустрэчы міністраў замежных справаў краін ЕЗ праводзяцца кожныя паўгады для абмеркавання актуальных міжнародных пытанняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках