25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевічу, магчыма, прыйдзецца спаць седзячы

23
Статкевічу, магчыма, прыйдзецца спаць седзячы

Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю распаўсюдзіла інфармацыю аб размове Мікалая Статкевіча з дачкой Ганнай.

Бацька паведаміў ёй дзве навіны: адну добрую, другую дрэнную.

Уся размова доўжылася ўсяго 1 хвіліну 6 секунд. Дачка паспела спытаць у Мікалая Статкевіча, як ягоная рука, на што ён адказаў, што гіпс ужо знялі. Але прагучала гэта такім тонам, што Ганне падалося, што з рукой ўсё роўна праблемы.

Бацька паведаміў ёй, што яго зноў адпраўляюць на працы, але і гэта не так дрэнна, як тое, што яго хочуць перавесці на другі ярус (гаворка, відаць, ішла аб нарах), і што з ТАКОЙ рукой ён туды дакладна не залезе.

- Сказаў, што, мабыць, яму давядзецца спаць седзячы. На гэтых словаз на заднім фоне пачуўся нейкі шум. На што тата зрэагаваў: «Я нешта не тое сказаў? Гэта ж праўда!». А мне дадаў: «Тут прадстаўнікі адміністрацыі кантралююць маё тэлефанаванне». На гэтых словах сувязь рэзка абарвалася, - паведаміла дачка Мікалая Статкевіча.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках