26 лiстапада 2024, aўторак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ схібіў з беларускай інфляцыяй

22
МВФ схібіў з беларускай інфляцыяй

Чарговы прагноз Міжнароднага валютнага фонду састарэў яшчэ да апублікавання.

Як паведамляе interfax.by МВФ зноў знізіў ацэнку тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2011-2012 гадах. У адпаведнасці з новым прагнозам, які прыведзены ў абноўленым штогадовым дакладзе фонду «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі» (World Economic Outlook), гэты паказчык у Беларусі складзе 5% у 2011 годзе (раней планавалася 5,5%) і 1,2% у 2012-м (раней 1,4%).

Аднак куды большае здзіўленне выклікае іншы свежы прагноз фонду. На думку МВФ, інфляцыя ў Беларусі складзе ў 2011 годзе 65,3%.

На самой справе, кошты вырастуць значна больш. Больш за тое, з вядомай доляй упэўненасці можна сцвярджаць, што інфляцыя ўжо цяпер вышэйшая, чым у прагнозе МВФ. Паводле афіцыйных дадзеных, з 1 студзеня па 13 верасня 2011 года кошты выраслі на 63,4%. Але ў гэтай лічбе не ўлічанае падаражэнне хлеба, малака, мяса, цыгарэт, тое, што адбылося за апошні тыдзень, піша «Салiдарнасць».

Увогуле, эксперты МВФ не паспяваюць за беларускімі ўладамі, дзеянні якіх пераўзыходзяць усе чаканні і спрыяюць таму, каб інфляцыя ў нашай краіне ўсталёўвала ўсё новыя і новыя рэкорды.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках