25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цянюту далі 10 сутак, а Такарэнку - штраф

8
Цянюту далі 10 сутак, а Такарэнку - штраф

Сёння адбыўся суд над актывістамі Андрэем Цянютам і Васілём Такарэнкам, якія збіралі подпісы для правядзення Народнага сходу.

Цянюту прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, а Такарэнку - 10 базавых велічыняў штрафу (350 тысяч), паведамляе прэс-служба «МФ».

Прысуд вынес суддзя Ілля Свірыдаў па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса. Суддзя адзначыў, што прысуд Андрэю Цянюту вынесены з улікам таго, што ён ужо прыцягваўся на працягу года па гэтым артыкуле.

У судзе супраць затрыманых сведчылі міліцыянты Ючко і Герашчанка. Падчас суду Андрэй Цянюта спытаў сведку з боку міліцыі, ці ведае ён закон Рэспублікі Беларусь аб народных сходах. Міліцыянт шчыра прызнаўся, што не ведае. Адказ супрацоўніка органаў нават зацікавіў суддзю - Ілля Свірыдаў пацікавіўся ў міліцыянта, чаму той не ведае закон РБ аб народных сходах. Міліцыянт не знайшоў прычынаў свайму няведанню.

Нагадаем, што грамадскія актывісты Андрэй Цянюта і Васіль Такарэнка 20 верасня былі затрыманыя ў Гомелі і дастаўлены ў РУУС Чыгуначнага раёна горада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках