24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пашырае «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

18
Літва пашырае «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў

Вільня плануе забараніць ўезд у Літву яшчэ 18 беларускім службовым асобам.

Гэтыя чыноўнікі звязаныя з пераследам беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» і ягоных кіраўнікоў, паведамляе МЗС Літвы ў сераду.

Прозвішчы і пасады чыноўнікаў не называюцца, адзначаецца, што яны «звязаныя з пераследам цэнтра абароны правоў чалавека «Вясна» і ягоных лідэраў». На аснове дзеючых законаў, з адпаведнай просьбай МЗС звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі.

Па паведамленні міністэрства, Літва таксама звярнулася да іншых дзяржаваў ЕЗ з заклікам разгледзець магчымасць унясення згаданых службовых асоб у свае спісы непажаданых замежных грамадзянаў.

З-за рэпрэсій супраць апазіцыі, якія праводзяцца афіцыйным Менскам, ЕЗ ужо забараніў уезд на ягоную тэрыторыю 200 высокапастаўленым беларускім чыноўнікам.

Як паведамлялася, на падставе інфармацыі, перададзенай у межах дамоваў аб аказанні прававой дапамогі з Літвы і Польшчы беларускім праваахоўным органам, у жніўні быў арыштаваны кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна». Яму было афіцыйна прад'яўленае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры (ч. 2. арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

У цяперашні час ён знаходзіцца ў СІЗА N1 Менска, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках