26 лiстапада 2024, aўторак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Кругавы: Рубель ўмацоўваецца? Чухня сабачая!

129
Валер Кругавы: Рубель ўмацоўваецца? Чухня сабачая!

Беларускі рубель ўмацоўваюць ўручную - з дапамогай тэлефоннага права.

У выніку таргоў на дадсесіях Беларускай валютна-фондавай біржы рынкавы курс беларускага рубля ў адносінах да даляра і еўра патроху набліжаецца да афіцыйнага.

У чым сакрэт рэанімацыі беларускай валюты?

Экс-кіраўнік Беларускай фондавай біржы Валер Кругавы перакананы, што ў адміністрацыйным уплыве.

«Тое, што ім кажуць, то яны і выстаўляюць, разумееце? Усё гэта ручное кіраванне. Аб'ёмы ўгод на гэтых дадатковых сесіях таргоў - мізэрныя. І ўжо гэта ўскосна сведчыць аб тым, што мае месца адміністрацыйнае рэгуляванне. Заяўляюць: беларускі рубель умацоўваецца, даляр падае. Ну не смяшыце вы людзей! Ва ўсім свеце даляр расце, ідзе другая хваля крызісу. Даляр ўмацоўваецца паўсюдна, а ў адной маленькай Беларусі ён, прабачце, слабее. Ну што сказаць? Не трэба быць экспертам, каб зрабіць выснову, што ўсё гэта - чухня сабачая. Гэта чыста адміністрацыйнае рэгуляванне. Толькі ў адрозненне ад іншых краін, дзе адміністрацыйнае рэгуляванне ідзе праз прыняцце законаў, праз распараджэнняі тут па-ранейшаму дзейнічае тэлефоннае права. Тое ж самае тэлефоннае права, толькі ў эканоміцы», - сказаў эксперт у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках