25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі пахваліў Грыбаўскайтэ за абразу беларускай апазіцыі

46
Саакашвілі пахваліў Грыбаўскайтэ за абразу беларускай апазіцыі

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які ў чацвер сустрэўся з прэзідэнтам Літвы, пахваліў ейныя крытычныя заўвагі з нагоды беларускай апазіцыі.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на агенцтва BNS.

М. Саакашвілі ўпадабаў словы Д. Грыбаўскайтэ аб тым, што апазіцыю хвалююць толькі грошы.

«Я чытаў вашую заяву аб беларускай апазіцыі. Вельмі добрая заява», - сказаў Саакашвілі ў пачатку размовы.

«Ну, як сказаць. Вядома, гэта далікатнае пытанне», - адказала літоўская прэзідэнт.

Фрагмент гэтай размовы можна было ўбачыць у відэаматэрыяле, якія знаходзяцца на афіцыйным сайце прэзідэнта. Прэзідэнты сустрэліся ў Нью-Ёрку, дзе абодва ўдзельнічаюць у сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Д. Грыбаўскайтэ на мінулым тыдні раскрытыкавала беларускую апазіцыю, заявіўшы, што частка ейных прадстаўнікоў падтрымлівае Крэмль і што яны амаль не гавораць аб незалежнасці, а проста імкнуцца здабыць «болей грошай».

«Калі прыгледзецца больш уважліва, то частку з дзевяці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах, фінансаваў і падтрымліваў Крэмль», - заявіла Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю Літоўскаму радыё.

Гэтая заява прэзідэнта выклікала супярэчлівыя адзнакі літоўскіх палітыкаў і палітолагаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках