25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Улада будзе шкодзіць цішком

10
Віктар Івашкевіч: Улада будзе шкодзіць цішком

Арганізатары прызнвчанай на 8 кастрычніка акцыі «Народны сход» збіраюцца актывізаваць працу па інфармаванні насельніцтва аб мэтах правядзення мерапрыемства.

Пра гэта 23 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Віктар Івашкевіч.

Палітык распавёў таксама, што ў ноч на 23 верасня на офіс прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці, дзе размешчаны аргкамітэт «Народнага сходу» быў здзейснены напад: чорнай фарбай аблітыя дзверы, разбітае шкло аднаго з вокнаў. Арганізатары акцыі расцанілі дадзенае здарэнне як правакацыю, якая не перашкодзіць іхняй працы.

«Улада доўга не звяртала ўвагі на нашыя дзеянні. І вось звярнула. Вядомыя некалькі выпадкаў затрымання людзей, якія збіралі подпісы за правядзенне «Народнага сходу». Улада не ведае, якія ў краіне ёсць законы. Нам у міліцыі кажуць, што мы парушаем закон аб масавых мерапрыемствах, хоць ён не распаўсюджваецца на арганізатараў мясцовых сходаў. Міліцыя кіруецца не законамі, а тэлефоннымі распараджэннямі сваіх начальнікаў. Нашыя дзеянні цалкам законныя», - заявіў Віктар Івашкевіч.

Па фактах парушэнняў заканадаўства арганізатары акцыі «Народны сход» маюць намер звяртацца ў пракуратуру, у міжнародныя палітычныя арганізацыі ў Еўропе, у прафсаюзныя аб'яднання.

«Я перакананы, што ўлада не пойдзе на масавы разгон, бо яна збіраецца ўдзельнічаць у «круглых сталах» з Еўропай. Гэта паказалі «маўклівыя акцыі» пратэсту 21 верасня. Улада будзе шкодзіць цішком», - сказаў Віктар Івашкевіч.

Пасля правядзення акцыі 8 кастрычніка, арганізатары плануюць арганізаваць «Народны сход» не пазней за 12 лістапада, куды павінна будзе прыйсці больш людзей. Для гэтага яны збіраюцца арганізаваць актыўную кампанію па інфармаванні грамадзянаў аб мэтах правядзення акцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках