26 лiстапада 2024, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумар патрабуе ад Ладуцькі: «Дзяліся!»

29
Сумар патрабуе ад Ладуцькі: «Дзяліся!»

Ільготы менскім студэнтам на бясплатны праезд, падобна, пасварылі губернатараў.

Моладзевая грамадскасць у абласных гарадах патрабуе аналагічнага падарунку ад сваіх губернатараў, а ў іх на гэта няма грошай, піша «Народная воля».

Кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама, зрабіўшы выгляд, што не ведае, хто аддаў распараджэнне вярнуць менскім студэнтам ільготы на праезд, абрынуўся з крытыкай на мэра Менска Мікалая Ладуцьку.

«Я лічу, што Менскі гарвыканкам паступіў няправільна, усталяваўшы гэтыя ільготы. Гэтае рашэнне трэба было ўзгадніць з урадам. Калі ў цябе бюджэт дазваляе, добра. Але падаткі паступаюць у тым ліку ад шматлікіх філіялаў прадпрыемстваў, банкаў і г. д., якія знаходзяцца ў Брэсце і іншых гарадах. Тады будзь добры падзяліся. Я паставіў гэтае пытанне перад Мясніковічам. Адмяняць гэта рашэнне неразумна і некарэктна. Але трэба знайсці нейкі выхад. Навошта ж забіваць клін паміж рэгіёнамі, уносіць раздрай? Чым нашыя студэнты горшыя?», - заявіў Канстанцін Сумар на прэс-канферэнцыі ў Брэсце.

Нагадаем, што менскія ўлады прынялі рашэнне аб адмене платы за праезд для студэнтаў пасля таго, як атрымалі прамое ўказанне на гэты конт ад Аляксандра Лукашэнкі. Крытыкаваць Лукашэнку і вінаваціць яго ў тым, што ён «забівае клін і ўносіць раздрай», Сумар не рызыкнуў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках