25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса напісаў ліст турэмшчыку Саннікава

61
Лех Валенса напісаў ліст турэмшчыку Саннікава

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса звярнуўся да начальніка СІЗА №4, дзе ў дадзены момант знаходзіцца Андрэй Саннікаў.

«Я пільна сачу за развіццём сітуацыі з Андрэем Саннікавым і заклікаю Вас ўстрымацца ад любых дзеянняў або бяздзейнасці, якія маглі б нанесці шкоду здароўю і псіхалагічнаму стану Саннікава», - піша заснавальнік «Салідарнасці» і першы кіраўнік посткамуністычнай Польшчы ў сваім звароце.

Прапануем тэкст ліста:

«Начальніку СІЗА №4

212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99А

Наколькі я ведаю, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў СІЗА № 4 г. Магілёва. У сувязі з закрытасцю дадзенай установы і трывожнай інфармацыяй, якая паступае ад сям'і і адвакатаў Саннікава, у мяне выклікае асцярогі адсутнасць сувязі з ім і грамадскага кантролю за ўмовамі ўтрымання. Таксама я падазраю, што ў дачыненні да яго прымяняюцца катаванні і жорсткае, бесчалавечнае, прыніжаючае чалавечую годнасць абыходжанне.

Андрэй Саннікаў па заключэнні беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый прызнаны палітычным зняволеным, а вядомая праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прызнала яго Вязнем сумлення.

Я пільна сачу за развіццём сітуацыі з Андрэем Саннікавым і заклікаю Вас ўстрымацца ад любых дзеянняў або бяздзейнасці, якія маглі б нанесці шкоду здароўю і псіхалагічнаму стану Саннікава.

Хачу нагадаць, што пасля крушэння таталітарных рэжымаў, не толькі замоўцы, але і выканаўцы злачынных загадаў нясуць адказнасць за свае дзеянні. Вельмі спадзяюся, што Вы не дазволіце ўцягнуць сябе ў злачынствы, якімі славіцца рэжым апошняга дыктатара Еўропы Лукашэнкі.

Гданьск, 28 верасня 2011 г.

Лех Валенса»

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках