25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў - у Варшаве, у ягонай кватэры - міліцыя

47
Някляеў - у Варшаве, у ягонай кватэры - міліцыя

Учора ў 20.40 у кватэру кандыдата ў прэзідэнты, лідэра кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Яны ўручылі жонцы палітыка Вользе позву для Някляева з патрабаваннем з'явіцца сёння, 29 верасня, у 12.00 у Ленінскае РУУС Менска, паведамляе zapraudu.info.

Прыкладна гадзінай раней участковы міліцыянт завітаў і ў кватэру Аляксандра Фядуты, намесніка Някляева па кампаніі «Гавары праўду!».

- Відавочна, што практычна адначасовая праверка можа быць выкліканая знаходжаннем Уладзіміра Някляева на саміце «Усходняга партнёрства» у Варшаве. Актыўная міжнародная дзейнасць лідэра кампаніі «Гавары праўду!» выклікае раздражненне ўладных структур. Асабліва калі ўлічыць, што ўзровень кантактаў спадара Някляева ў ходзе саміту значна вышэйшы, чым той, які мог чакаць запрошанага кіраўніка беларускай дэлегацыі міністра замежных справаў Сяргея Мартынава.

Нагадаем, што 20 мая 2011 года Уладзімір Някляеў судом Фрунзенскага раёна Менска быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады, і знаходзіцца ў сувязі з гэтым пад наглядам органаў унутраных справаў.

9 верасня суд Ленінскага раёна Менска зрабіў больш жорсткімі палітыку ўмовы адбывання пакарання. У прыватнасці, ён абавязаны раз на тыдзень адзначацца ў органах унутраных справаў, стала знаходзіцца ва ўласнай кватэры з 20.00 да 06.00 і не пакідаць межы Менска. Таксама істотна абмежаваныя ягоныя правы на грамадска-палітычную дзейнасць: палітыку забаронена ўдзельнічаць у масава-палітычных мерапрыемствах і выступаць у якасці іх арганізатараў.

Уладзімір Някляеў так пракаментаваў сітуацыю:

- Я не лічу, што нешта парушыў, таму што не лічу сябе злачынцам, а вынесены мне прысуд - законным. Маім абавязкам як грамадзяніна і палітыка было дамагацца таго, каб голас Беларусі, голас беларускага народа быў пачуты на саміце «Усходняга партнёрства». З гэтай трыбуны мы, беларусы, звяртаемся да нашых братоў-еўрапейцам. Калі дзеючая ўлада не захацела скарыстацца прадстаўленым нам Еўропай шанцам, то не трэба лічыць, што ўлада гэта і ёсць увесь народ Беларусі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках