25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Стаўленне да Беларусі будзе такім жа, як беларускіх уладаў - да апазіцыі

6
ЕЗ: Стаўленне да Беларусі будзе такім жа, як беларускіх уладаў - да апазіцыі

Сёння ў Варшаве міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі і камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

З беларускага боку ў сустрэчы ў МЗС Польшчы прынялі ўдзел Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Рыгор Кастусёў, Юрый Губарэвіч, Сяргей Калякін, а таксама сваякі палітвязняў: сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы міністар Сікорскі заявіў, што «стаўленне Еўразвяза да Беларусі будзе насамрэч такім, як стаўленне беларускіх уладаў да апазіцыі».

Сікорскі пацвердзіў, што на Саміце афіцыйны Менск будзе прадстаўляць амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, які «зможа прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах саміту».

Сёння каля 22 гадзін па менскім часе запланаваная таксама сустрэча беларускіх апазіцыянераў з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках