25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск прапанаваў мадэрнізаваць беларускую дыктатуру

82
Дональд Туск прапанаваў мадэрнізаваць беларускую дыктатуру

Польшча прапануе ЕЗ прыняць пакет мадэрнізацыі для Беларусі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск 29 верасня прапанаваў кіраўнікам краін ЕЗ, якія прыбылі у Варшаву на саміт «Усходняга партнёрства», прыняць «пакет мадэрнізацыі» для Беларусі, які прадугледжвае і фінансавую дапамогу.

Як стала вядома агенцтву РАР з неафіцыйных крыніц, сярод умоваў, якія прапаноўваецца выставіць беларускім уладам для атрымання «пакета», няма патрабавання адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Асноўнымі ўмовамі для прадастаўлення дапамогі з'яўляюцца правядзенне дэмакратычных парламенцкіх выбараў, якія адпавядаюць стандартам АБСЕ, пачатак перамоваў з апазіцыяй, а таксама поўная амністыя і рэабілітацыя палітычных зняволеных, паведамляе ІА «Рэгнум». Узамен ЕЗ мог бы разгледзець пытанне аб прадастаўленні Беларусі фінансавай дапамогі і пагадзіцца на выдачу крэдыту МВФ, а таксама аказаць падтрымку ў справе стабілізацыі курсу беларускага рубля.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках