25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэч Паспаліта»: Гандаль з тэрарыстам

10
«Рэч Паспаліта»: Гандаль з тэрарыстам

Польская газэта «Рэч Паспаліта» піша пра закрытую сустрэчу прэм'ер-міністра Дональда Туска з лідэрамі ЕЗ.

На закрытай сустрэчы з лідэрамі Еўразвяза ўвечары 29 верасня ў Варшаве прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск павінен быў агучыць прапанову патрабаваць ад афіцыйнага Менска не адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, а правядзення дэмакратычных парламенцкіх выбараў і поўнай амністыі палітвязняў, піша БелаПАН.

Наўзамен Менск мог бы разлічваць, акрамя іншага, на крэдыт Міжнароднага валютнага фонду, падтрымку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

Польскае выданне таксама адзначае, што да прапановы Туска крытычна ставяцца ў беларускай апазіцыі. Напрыклад, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч назваў гэтую ідэю гандлем з тэрарыстам.

Пры гэтым «Рэч Паспаліта» паведамляе аб учорашняй сустрэчы Міхалевіча і некалькіх іншых беларускіх апазіцыянераў з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, якая запэўніла іх у тым, што Германія будзе рашуча дамагацца ад афіцыйнага Менска вызвалення палітвязняў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках